Weißrussisch

Беларуская мова 

Таму: weis weltweit übersetzen

Вы шукаеце кампетэнтнага і надзейнага партнёра ў галіне менеджменту перакладу, які выканае і арганізуе пераклады для вашай кампаніі пад асабістую адказнасць? Мы ахвотна возьмем на сябе пераклад і лакалізацыю вашай дакументацыі, а пры неабходнасці і арганізацыю вусных перакладаў і работ па афармленню.

weis weltweit übersetzen GmbH прапануе пераклады на ўсе асноўныя мовы свету, гл. агляд нашых паслуг і вытрымку з нашым спісам „экзатычных” моў.

Наш вялікі пул з больш як 300 пісьмовых і вусных перакладчыкаў-носьбітаў мовы, а таксама наш 25-гадовы вопыт работы ў галіне перакладу і стварэння макетаў дазваляюць нам бездакорна перакладаць самыя патрабавальныя спецыяльныя тэксты на адпаведную мэтавую мову і тым самым прафесійна садзейнічаць прасоўванню важных праектаў на міжнародным узроўні.

У кампаніі weis translate world GmbH апрацоўку тэкстаў выконваюць дасведчаныя прысяжныя і/або дыпламаваныя перакладчыкі-носьбіты мовы з высокім узроўнем адукацыі і адпаведнай спецыялізацыяй, што забяспечвае дзякуючы найтонкаму пачуццю мовы ўлік спецыфікі мэтавай краіны. Перш чым тэкст паступіць да заказчыка, у друк або апублікуецца ў сетцы, пераклад правяраецца па “прынцыпе чатырох вачэй” добрасумленным і кампетэнтным рэдактарам.

Выкарыстанне сучасных сістэм памяці перакладаў забяспечвае нязменна высокую якасць вынікаў, гамагеннасць тэкстаў і, што не менш важна, эканомію часу пры параўнальна нізкіх выдатках на апрацоўку.

Кошт перакладу заўсёды залежыць ад яго аб’ёму, абранага спалучэння моў, тэматычнага напраўлення, прызначэння перакладу і не ў апошнюю чаргу ад ўсталяванага заказчыкам тэрміну выканання.

Вы можаце адправіць свой запыт бясплатнай цэнавай прапановы па электроннай пошце: info@weis-weltweit.de

На працягу 24 гадзін вы атрымаеце індывідуальную цэнавую прапанову з дакладным указаннем агульнага кошту. Па вашым жаданні, мы можам таксама аператыўна даслаць да вас інфарматыўны пробны пераклад.

За гэта я ручаюся сваім добрым імем.

Ваша Утэ Вайс
Прысяжная перакладчыца з дзяржаўнай атэстацыяй